be

Габсэк

дэ Бальзак Анарэ
Раман

Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў — «Чалавечая камедыя». Літаратурны свет, створаны Бальзакам, населены прадстаўнікамі ўсіх сацыяльных тыпаў і прафесіяў — ад жабрака да маркіза, ад швачкі да свецкае пані. Натуральна, перш чым стварыць гэты сусвет і ажывіць яго, пісьменнік шмат раздумваў пра тое, якімі спружынамі прыводзіцца ў рух рэальны людскі свет. У 1830 годзе Бальзак стварае першую рэдакцыю славутай навелы «Габсэк», героем якой робіць аднаго з істых валадароў жыцця,— ліхвяра. Паслядоўны рэаліст, Бальзак маляваў аблічча гэтага персанажа як партрэт аднаго з тыповых парыжскіх ранцье, людзей, што зараблялі капітал, пазычаючы грошы пад працэнты, беручы пад заклад рэчы, не грэбуючы й іншымі, не заўжды законнымі, але выгоднымі аперацыямі.

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Школьная бібліятэка
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1993
  • Перакладчык: Палупуанаў У.
  • Выдавец: Школьная бібліятэка
  • Выдавецтва/ друкарня: Бел. гум. адукац.-культ. цэнтр
  • Памеры: 63с.
  • ISBN: 5-86952-011-8
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: ©1993 by Палупанаў У.
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 69
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org