- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як дзіўна, што ў тэатры свету так многа актораў, – падумаў Францішак прачнуўшыся. Напэўна, было б дастаткова аднаго-адзінага, з вар’яцкім маналогам пра нелагічнасць і незразумеласць усяго, што ёсць. Чалавека, які б паміраў і зноў нараджаўся на сцэне, выходзіў у чарговай дзеі, не памятаючы пра мінулае. У новай вопратцы, з новым тварам і нават у новай эпосе. Публіка складалася б выключна з Багоў і Герояў.(фрагмент)