- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры арганізацыі партызанскага атрада мне было загадана камандзірам нашай брыгады Мікалаем Калістратавічам Вайцяхоўскім весці дзённік. Я тады з паперай дзяліцца думкамі і перажываннямі не ўмеў. Запісваў, бытта пад прымусам, неакуратна ды бессістэмна (часта заносіў на паперу звычайныя глупствы, а больш важнае чамусьці — не). Аднак і ў такім выглядзе дзённік нешта варты: у ім — подых падзей, што сталі ўжо гісторыяй. А для мяне слаба разборлівыя, накрэмзаныя простым аловачкам нататкі на трафейнай паперы — першая спроба пяра. У любы час партызанскія запіскі маглі трапіць у лапы гітлераўцам, таму многія імёны і тэрміны я пісаў пад псеўда-німамі, фразы недагаворваў, з-за чаго цяжка цяпер гэты рэбус чытаць (пісаў яшчэ яго на дыялекце сваёй вёскі), таму ён зараз можа быць толькі цікавы спецыялістам (арыгінал знаходзіцца ў парт-архіве ЦК КПБ, у асабовых справах нашай брыгады, ЦПА, ф. З6, вопіс 1, справа 20). Пасля трапіў я на фронт і працягваў дзённік, бо адчуў у гэтым смак. Пасля першага і другога раненняў у шпіталях (агу-лам праляжаў 8 месяцаў) я меў шмат часу, запіскі свае дапоўніў з памяці, а канспірацыі не захоўваў, таму атрымаліся яны больш чытабельныя. У юбілейны год — 40-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад акупантаў — прапаную іх чытачу. (Аўтар)