Франак Вячорка: Поспех выбараў залежыць ад аб’яднання „лагераў”
2020-05-28 13:41
Падчас электаральнай кампаніі ў Беларусі вызначыліся два лідары – экс-банкір Віктар Бабарыка і блогер Сяргей Ціханоўскі, каманда якога збірае подпісы за вылучэнне ў прэзідэнты ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай.
Прынцыповую палітычную розніцу паміж двума патэнцыйнымі кандыдатамі падчас анлайн-сустрэчы „Сюрпрызы выбарчай кампаніі” падкрэсліў лічбавы стратэг Франак Вячорка:
– Бабарыка і Ціханоўскі два прадукты інтэрнэту. Публіка ў Бабарыкі больш інтэлігентная, сталая, палітычна падкаваная. Ціханоўскі праект YouTube, аб’ядноўвае ўвесь пратэстны электарат – няважна хто ты, няважна дзе ты жывеш, колькі ты зарабляеш, але калі ты супраць Лукашэнкі, ты са мной. Гэтыя два электараты вельмі цяжка аб’яднаць паміж сабой, у ідэале яны павінны паглядзець гэтыя апытанкі на розных сайтах, пабачыць хто з іх папулярны, аб’яднацца вакол нейкай стратэгіі і скінуць Лукашэнку.
Незалежна ад таго, хто з патэнцыйных кандыдатаў пройдзе ў наступны этап выбараў, зараз мабілізуюцца розныя групы электарату, якія могуць прыўнесці сюрпрызы ў гэты выбарчы год.
Беларускае Радыё Рацыя