- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яны мала ўва што вераць і ўжо напэўна нікому не служаць. Ніцшэ адважыўся назваць іх іхным небясьпеч-ным найменьнем: спакушальнікі. Яны сапраўды спакушаюць: лепш ня быць кімсьці, чым адно здавацца, лепш быць нікім, чым роля Плятонавых лялек у тэатры ценяў, — лялек, матузкі ад якіх сёньня торгаюць усе, хто толькі можа. “Чалавек выбірае хацець нішто, чым нічога не хацець”, — гаворыць спакушальнік. “Неўзабаве мы будзем адрозьнівацца адзін ад аднаго толькі воляй да супраціву сытуацыі Нідзе і Ніхто”, — працягвае Валянцін Акудовіч. “Істотна тое, што сама воля была выратаваная”, — камэнтуе Ніцшэ. (Ад рэдактара, Крытычныя інтэлектуалы, фрагмент)