- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Флейта Дажджу вісела на стракатай аборцы рыначнага шапіку, побач з усемагчымымі кідкімі званочкамі, каралямі, пацеркамі й іншым псеўдаўсходнім шалупіньнем, што ратуе ад усіх кепстваў. Стварыў Флейту Дажджу сын дынамаўскай рэалізатаркі са звычайнага нёманскага чароту, лакаванага, прабітага ў пэўных месцах і напоўненага рысам. Але калі пра гэта ня ведаць […] Флейце Дажджу сьніўся БГ (што сьнілася апошняму дакладна не вядома). Дакладна вядома, што гуку, які стварала Флейта Дажджу, мог бы пазайздросьціць сам сіньёр Карлас. (фрагмент)