Філіпенка: мая ідэя — жыць у краіне, дзе б недапушчальныя рэчы не дапускаліся
2021-03-09 14:35
У эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Саша Філіпенка.
Усе патрабаванні беларусаў, якія яны агучваюць падчас пратэстаў, не палітычныя і не эканамічныя. Нават калі яны, і гэта найпершае патрабаванне, патрабуюць, каб Лукашэнка сышоў.
Патрабаванні беларусаў — маральна-этычныя, перакананы Саша Філіпенка. Бо ўсё, што адбываецца ў Беларусі і з беларусамі, — гэта барацьба святла з цемрай, дабра са злом.
Пра тое, ці выстаім мы ў гэтай барацьбе і што нам для гэтага патрэбна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашам Філіпенкам.