Фестываль кіно пра правы чалавека ў часы прававога дэфолту
2020-12-11 11:34
З 8 да 13 снежня ў Мінску праходзіць фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus.
На ім пакажуць самыя актуальныя стужкі пра "паважаных людзей" у Беларусі і за яе межамі: пра паважаных дактароў, паважаных людзей з асаблівымі патрэбамі, паважаных работнікаў культуры і г. д.
Як гэта — ладзіць фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека ў часы прававога дэфолту, чым адметныя сёлетнія фільмы, якія можна паглядзець у Галерэі TUT.by і культурным цэнтры "Корпус"?
Пра гэта ды іншае гаворым з дырэктаркай кінафэсту
WATCH DOCS Belarus Таняй Гацурай Яворскай.