be
pdf

Ex promtu - ex proposito

Штэйнер Іван

Вялікая літаратура стварае свайго Вялікага чытача. Тое самае можна сказаць і пра навукоўцу-літаратуразнаўцу, які стварае прафесійнага аматара беларускага прыгожага пісьменства, што атрымлівае асалоду ад чытання. Іван Штэйнер мае свайго чытача. І гэты чытач, добра ведаючы свайго любімага аўтара, лёгка пазнаючы яго па некалькіх сказах, выслоўях, манеры выказвання, імкліваму палёту думкі, тым не менш здзіўлены небывалай актыўнасцю яго публікатарскай дзейнасці ў апошнія гады. Выходзяць у свет кніга за кнігай, манаграфія за манаграфіяй, зборнікі артыкулаў і эсэ, творчыя партрэты і пісьменніцкія лёсы, шэдэўры дыстанцыйнага навучання... Міжволі згадваецца жартаўлівае пытанне чытача на адной з сустрэч з пісьменнікам Янкам Брылем, які дасціпна і мудра адказваў на шматлікія запіскі з залы: “Іван Антонавіч! Вось Вы ўсё пішаце, пішаце... А калі Вы спіце?” Як потым высветлілася, пытанне даслаў Алесь Адамовіч, сааўтар, сябра, аднадумец: ён меў усе падставы перавесці лішне ўзнёслую гутарку пісьменніка з чытачом, з самім часам, з самой вечнасцю на здаровую аснову, зразумелую ім абодвум.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Штэйнер Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: СОЖ
  • Месца выхаду: Гомель
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: СОЖ
  • Памеры: 360с.
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства
  • Copyright © 2008 by Іван Штэйнер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org