- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю тром вядучым расейскім каналам выказаў думку, што Савецкі Саюз быў той самай Расеяй, толькі іначай называўся. У перадвыбарнай рыторыцы Пуціна даўно гучыць тэзіс пра пабудову Еўразійскага саюза. Ці не ператворыцца гэты новы саюз у Расею з іншай назвай? – Безумоўна, гэта будзе рухацца ў такім кірунку. Калісьці сама назва «Савецкі Саюз» з'явілася як альтэрнатыва «Расейскай Федэрацыі». Першапачаткова ўсе гэтак званыя саюзныя рэспублікі пасля рэвалюцыі мелі быць далучаныя ў якасці пэўных аўтаномій да Расейскай федэрацыі. Гэта была прапанова Сталіна і Савету народных камісараў. Мацкевіч: У Беларусі пачынаецца новая старонка каланіяльнай гісторыі станем расейскай калоніяй? Палітолаг Уладзімір Мацкевіч разважае пра імперскія памкненні Расеі ды пра тое, ці зможа Беларусь супрацьстаяць ім.