- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
манаграфіі разглядаецца канцэпцыя чалавека ў беларускай і італьянскай прозе ХХ стагоддзя на тэму Другой сусветнай вайны. На прыкладзе твораў А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Быкава, К. Чорнага, І. Чыгрынава, Э. Вітарыні, М. Вентуры, П. Леві, А. Маравія, Б. Фенольё і іншых аўтараў вызначаюцца асноўныя тэндэнцыі ў рэпрэзентацыі ўнутранага свету асобы. На падставе аналізу дынамікі эвалюцыі канцэпцыі чалавека вызначаюцца стадыі яе фарміравання і эстэтычна-філасофскія характарыстыкі кожнай з іх. Адзначаецца сувязь развіцця ваеннай прозы з сацыяльна-гістарычным фонам у краіне, акцэнтуецца ўвага на паглыбленні гуманістычнага падыходу да асэнсавання асобы, інтэнцыі да ўскладнення ўнутранага свету героя, асуджэння любога гвалту над чалавекам, сцвярджэння жыцця як найвялікшай каштоўнасці. Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі і іншых гуманітарных дысцыплін, а таксама выкладчыкам і студэнтам ВНУ.