be
pdf

Энэргетычная бясьпека краін Цэнтральнай Эўропы

зборнік матэрыялаў круглага стала

Ідэя правядзеньня круглага стала, а адпаведна і яго вынік – гэты зборнік матэрыялаў, узьнікла як адказ на выклік, кінуты эканамічнай рэчаіснасьцю нашай краіне. Становішча Беларусі, як цэнтральна-эўрапэйскай дзяржавы, павінна быць абмеркавана ва ўсіх аспэктах: эканамічным, культурным і палітычным. Дадзеная праца пачалася з аспэкту эканамічнага і яго вельмі важнай складовай – энэргетычнай. Геапалітычны балянс у рэгіёне можа быць забясьпечаны толькі на падставе роўных правоў і магчымасьцяў краін-спажыўцоў, краін транзыту і краін-пастаўшчыкоў газу і нафты. Так склалася, што на геапалітычныя рэаліі накладаюцца палітычныя – старыя краіны Эўразьвязу не гатовы трактаваць на роўных сваіх новых чальцоў. Расея, як было заўсёды, выйграе на падзелах і спрэчках у Эўропе. Беларусь і Ўкраіна займаюць новую геапалітычную пазыцыю – у Цэнтральнай Эўропе.

Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут Дзяржаўнасьці і Дэмакратыі
  • Месца выхаду: Менск-Літоўскі
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Стральцоў-Карвацкі Аляксандар
  • Выдавец: Інстытут Дзяржаўнасьці і Дэмакратыі
  • Катэгорыя: Эканоміка, Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 2006 by Інстытут Дзяржаўнасьці і Дэмакратыі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2529
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org