- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шчасьце, пакуль яно ёсьць. Гэтай дарогаю ён цяпер мог бы ісьці з завязанымі вачыма – і не заблукаў бы. Бо вочы ягоныя глядзяць не наперад, а ў самога сябе і бачаць там толькі Яе – дзяўчыну, з якою ён пазнаёміўся ў начным аўтобусе. “Стах... – шэпча яна яму, – Ста-а-асік!..” – і ён – ляціць... (фрагмент)