Экскурсія (вакол) аднаго дома. Купал Старога замка
2020-04-26 22:33
Купал над замкам з’явіўся сёлета вясной. Праз тое наша відэаэкскурсія ад 25 красавіка пройдзе вакол аднаго купала. Далучайцеся да праглядаў, каб не сумаваць па краявідах горада ў час самаізаляцыі.
Уязная брама Старога замка выклікала шмат спрэчак навукоўцаў і даследчыкаў. У графічнай рэканструкцыі замка 30-х гадоў ХХ стагоддзя ад прафесара Вайцяхоўскага купала няма. На гравюры 1600 года Томаша Макоўскага, зноўдзенай у 80-х, купал пазначаны.
Да нашага часу арыгінальны купал не захаваўся. Магчыма, ён быў знішчаны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654−1667 гадоў, калі наш горад быў моцна зруйнаваны.
Купал у праекце рэканструкцыі замка Уладзіміра Бачкова спачатку быў большага памеру і амаль сферычным. Пазней з’явіўся паменшаны «кампрамісны» варыянт.