Экскурсія (вакол) аднаго дома: камяніца на Кірава, 3
2020-06-08 16:02
У чарговым выспуску нашых відэаэкскурсій расказваем пра дом на Кірава, 3 — той самы, дзе знаходзіцца рэдакцыя Hrodna.life.
Дом пабудавалі ў 1878 годзе ў стылі эклектыкі. У розныя часы ў будынку жылі ўрач Еўнін, рабін Хаім Беластоцкі ды іншыя, тут быў склад селядцоў і каланіяльных прадуктаў. У 2008 годзе дом адсялілі і нейкі час ён быў закінуты.
Дом патрапіў у медыі ў 2013 годзе, калі пасярод дня з яго скралі каштоўны літы балкон. Яго быццам бачылі потым у адным з катэджаў у раёне Паўднёвым, але на сваё месца металічная крата так і не вярнулася.
Другі раз пра дом стала гучна ў 2016 годзе, калі ў час рэканструкцыі на дарогу абваліўся кавалак цаглянай сцяны.
HRODNA LIFE