- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адамаўскі фэст, заснаваны 5 гадоў таму ў памяць пра знакамітага вучонага-батаніка Уладзіміра Адамава, упершыню прайшоў на тэрыторыі ягонай колішняй сядзібы ў Віцебскім раёне. Паводле нязменнай традыцыі, першай часткай фэсту было назіранне за птушкамі разам з прадстаўніцай грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Галінай Захаравай. Па дарозе ад чыгуначнай станцыі да вёскі Вялікія Лётцы гасцей знаёміў з гэтымі мясцінамі заснавальнік Адамаўскага фэсту, краязнаўца Міхаіл Дук: — Тут жыў і працаваў Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў, вядомы батанік, які ўваходзіў у Топ-100 адмыслоўцаў у гэтай галіне. А ідэя фэсту заключаецца ў тым, каб людзі маглі выехаць на прыроду, крыху павандраваць, а потым усё гэта завяршыць, слухаючы выступы добрых музычных калектываў. Сёлета ўпершыню госці фэсту змаглі трапіць у сядзібны будынак, які ў пачатку 20-га стагоддзя належаў батаніку Адамаву. Пазней тут размяшчаліся розныя ўстановы, у тым ліку мясцовыя школа. Пэўны час будынак пуставаў і разбураўся, але цяпер у яго ёсць новы гаспадар — віцебскі прадпрымальнік Максім Жукаў: — Я даведаўся пра сядзібу Адамава ў 2017-м годзе. Мне вельмі спадабалася гэтая імпрэза — Адамаўскі фэст. Адной з частак была экскурсія да сядзібы Уладзіміра Адамава.