- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебскім раёне гісторыю жыцця гэтай далікатнай, але мужнай і бясстрашнай жанчыны не ведаюць хіба што немаўляты. У гэтым годзе яна адзначыла юбілей - 95-годдзе. Але, нягледзячы на ўзрост, выглядае Ефрасіння Прохараўна малайцом - да гэтага часу чытае без акуляраў, стараецца проста трымаць спіну і ўвесь час усміхаецца. Праўда, усё больш складана ёй стаяць без падтрымкі, сціраюцца з памяці асобныя факты, а ад вялікай колькасці старонніх у доме людзей ветэранка прыкметна хвалюецца.