- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Блогерка Алена Янушкоўская накіравала пракурору Віцебскай вобласьці скаргу на афіцыйнае папярэджаньне, якое на мінулым тыдні ёй вынесла раённая пракуратура. «Замест таго, каб стаць на абарону маіх правоў на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў пракурор Віцебскага раёну Шклярэўскі стаў на шлях запалохваньня», — сьцьвярджае актывістка. Афіцыйнае папярэджаньне райпракуратуры блогерка Алена Янушкоўская атрымала 14 траўня. У гэты дзень яе прымусова даставілі ў пракуратуру міліцыянты – толькі каб уручыць паперу. Янушкоўскую папярэдзілі аб недапушчальнасьці паўторных парушэньняў патрабаваньняў Закону «Аб масавых мерапрыемствах», а таксама «выказваньня абразьлівых выразаў» на адрас чыноўнікаў і супрацоўнікаў МУС, якія яна нібыта дапусьціла ў відэароліку «Коронавирусрежим просит подаяния у белорусов». У скарзе на імя пракурора Віцебскай вобласьці Вадзіма Сушчынскага блогерка выказала нязгоду з афіцыйным папярэджаньнем. Пракурор падае непраўдзівыя зьвесткі Янушкоўская заўважае, што ў пракурорскім папярэджаньні адсутнічаюць канкрэтныя факты. «У дачыненьні да якіх канкрэтна чыноўнікаў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў маюцца абразьлівыя выказваньні і якія менавіта выразы старшы саветнік юстыцыі палічыў зьневажальнымі, афіцыйнае папярэджаньне не раскрывае», – гаворыцца ў скарзе.