be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 8 (113) 2020

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

30 красавіка сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» наведалі народны мэмарыял у лесе за вёскай Хайсы Віцебскага раёну, каб памянуць расстраляных і пахаваных там у 30-я гады беларускіх грамадзянаў. Праз эпідэмію каронавірусу візыт быў не шматлюдным. На агульным лютаўскім сходзе ў Віцебску сябры ініцыятывы вызначылі дзень 30 красавіка як Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, забітых у лясным масіве ля Хайсоў. Актывісты высьветлілі, што 30 красавіка 1938 году ў лесе пад Хайсамі была расстраляная 28-гадовая настаўніца віцебскай латыскай школы Вольга Данцыт. Яе імя ўдалося вярнуць зь нябыту дзякуючы знойдзенаму ў адной з пахавальных ямінаў грабеньчыку з надпісам. Таму памінальная дата была вызначана невыпадкова. Было вырашана штогод у гэты дзень наведваць нородны мэмарыял, створаны актывістамі ў ваколіцах аднайменнай вёскі, і ўшаноўваць памяць ахвяраў сталінізму. Старшыня грамадскай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў прыгадаў ля мемарыяльнай магілы Вольгі Данцыт, што пасьля таго, як імя і прозьвішча ўладальніцы грабеньчыка было высьветленае, улады пачалі аспрэчваць дакладнасьць агучанай актывістамі інфармацыі. Маўляў, там мог быць пахаваны і нехта Данцыг. «Мы пачалі шукаць і высьветлілі, што чалавек з такім прозьвішчам сярод рэпрэсаваных ёсьць. Праўда, ён – мужчына зь Берасьця. Але ж ці мог ён мець жаночы грабеньчык у сваіх валасах? Таму мы дакладна ведаем, што тут была забітая настаўніца 30-й віцебскай латыскай школы», – перакананы Ян Дзяржаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-05
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2020 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org