be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 7 (94) 2019

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Віцебскія актывісты ўшанавалі ў Віцебскім раёне памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў. Напярэдадні Радаўніцы сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ля крыжоў памяці і на магілы, у якіх ляжаць знойдзеныя ў часе пошукавых экспэдыцыяў парэшткі рэпрэсаваных, актывісты ўсклалі кветкі, запалілі памінальныя зьнічкі. У жніўні 2018 году на ўскрайку мазалаўскіх могілак амаль патаемна ад грамадзкасьці былі пахаваныя парэшткі 302-х чалавек, знойдзеныя годам раней вайскоўцамі 52-га пошукавага батальёну ў лесе пад Хайсамі. Шыльда на драўляным крыжы не паведамляе ані пра пахаваных у магіле, ані пра тое, хто забіў столькі людзей. Абураныя гэткім стаўленьнем да мінулага побач з афіцыйным крыжом грамадзкія актывісты летась усталявалі свой. На шыльдзе напісана: «Ахвярам сталінскага тэрору, расстраляным каля вёскі Хайсы ў 1937-39 гадах і перапахаваным тут у 2018 годзе».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-05
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2019 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org