- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
14 чэрвеня судовая калегія ў грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду разгледзела скаргу шасці віцяблянак на дзеянні намесніка начальніка Першамайскага РАУС Івана Доўгага. Жанчыны былі затрыманыя 13 студзеня за «пікет у лесе» і беспадстаўна кінутыя ў ізалятар. Судаводства па скарзе «лясных фей» (так іх пачалі называць у інтэрнэце) спыненае: калегія пастанавіла, што справа не падлягае разгляду ў грамадзянскім судзе. Скаргу ў абласны суд падавалі жыхаркі Віцебску Людміла Валадкевіч, Тамара Ільіна, Людміла Камінская, Раіса Кухто, Алена Каснова і Таццяна Севярынец. Рашэнне ў справе прымала судовая калегія ў складзе суддзяў Святланы Волкавай, Таццяны Дзегцяровай і Марыны Острыкавай. 12 сакавіка жанчыны звярнуліся спачатку ў суд Першамайскага раёну Віцебску са скаргай на незаконныя дзеянні намесніка начальніка Першамайскага РАУС Івана Доўгага, які 13 студзеня аддаў загад затрымаць віцяблянак да суду на 72 гадзіны і змясціць у ІЧУ. Скаржніцы палічылі дзеянні Доўгага незаконнымі, якія парушалі іх грамадзянскія правы на свабоду, прасілі прызнаць гэта і суд. Але суд скаргі не задаволіў і абавязаў заяўніц аплаціць судовыя выдаткі (па 4 рублі 85 капеек). Віцяблянкі з рашэннем раённага суду не пагадзіліся.