be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 6 (93) 2019

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Чатыры гады таму браты Мішурныя зь вёскі Копці Віцебскага раёну знайшлі ў лесе парэшткі чырвонаармейцаў і атрымалі за гэта падзяку ад міністра абароны. Але праз некаторы час — за тое ж самае! — былі аштрафаваныя на 2 млн. рублёў. У пошуках справядлівасьці напісалі сёлета міністру Раўкову, але той адказаў фармальнай адпіскай... 5 ліпеня 2015 году жыхары вёскі Копці браты Уладзімер і Кірыл Мішурныя дзякуючы шчасьлівай выпадковасьці знайшлі ў лесе парэшткі і рэчы двух савецкіх вайскоўцаў — Макара Ласкутова ды Пятра Мельнічэнкі. Гэтак, праз 70 гадоў пасьля вайны сталі вядомыя прозьвішчы двух салдатаў, якія лічыліся зьніклымі бязь вестак. «У лесе мы з братам зьбіралі мэталялом. Працы ў мяне тады не было, а грошы былі патрэбныя. Зь зямлі тырчэла жалязяка, пачалі цягнуць. Вывернулі, а пад ёй косьці, мэдаль, брытва...» — расказвае Ўладзімер Мішурны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-04
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2019 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org