- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віцебскія актывісты, якія патрабуюць устанавіць, чые парэшткі дагэтуль ляжаць непахаванымі ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, атрымалі адказ з абласнога ўпраўленьня Сьледчага камітэту. Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і іншыя ўдзельнікі грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» лічыць, што гэта парэшткі расстраляных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Пра расстрэлы, якія адбываліся ў 1930-х гадох у гэтых мясьцінах, згадваюць мясцовыя жыхары. Тамувіцебскія актывісты патрабуюць, каб адказныя службы правялі праверку, а мясцовыя ўлады далі дазвол пахаваць парэшткі па хрысьціянскім абрадзе і ўсталяваць памятны знак пра трагічныя падзеі. З гэтым яны яшчэ ў лістападзе мінулага году зьвярнуліся ў пракуратуру, міліцыю і Сьледчы камітэт.