- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жонка палітвязня Уладзіміра Малахоўскага, хворага на анкалогію, Ірына пабывала 26 траўня наспатканні змужам уследчым ізалятары ў Віцебску. Уладзіміра яна не бачыла каля месяца. Напярэдадні Віцебскі абласны суд разгледзеў яго апеляцыйную скаргу і адмовіў у задавальненні. Прысуд у дачыненні Малахоўскага – тры з паловай гады калоніі – набыў законную моц. Адразу пасля спаткання, якое доўжылася амаль 2 гадзіны і праходзіла ў віцебскім СІЗА-2, жонка палітвязня падзялілася сваімі эмоцыямі і думкамі. «Як мяне ўбачыў, узрадаваўся, заўсміхаўся. Але вельмі бледны, на свежае паветра іх мала выводзяць. У камеры ўвесь час паляць, і ад гэтага нікуды не дзенешся. Рэчы цёплыя яго забрала, яны ўсе прапахлі цыгарэтным дымам. Ён працягвае кашляць, я яму купіла інгалятар», – расказвае Ірына. Адмаўляюць у аперацыі на пальцы Паводле яе слоў, за месяц, які яна не бачыла мужа, Уладзімір змяніўся і выглядае больш бледным. Зламаны пры затрыманні палец так і не стаў на месца – патрэбная аперацыя. «Гэты палец наагул вывернуты ў іншы бок, таму трэба аперацыя. Калі Валодзю ўжо вялі ў аўтазак са зламаным пальцам, і ў аўтазаку, дык ён папярэджваў міліцыянта, каб быў асцярожны, бо ў яго зламаны палец. Але супрацоўнік, наадварот, схапіўся за гэты палец і вывернуў яго. Тады менавіта муж страціў прытомнасць», – успамінае жонка палітвязня. Яна кажа, што, адміністрацыя ізалятару і начальнік медычнай часткі адмаўляюць Уладзіміру ў правядзенні аперацыі.