be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 5 (92) 2019

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

На сайце генератара петыцый petitions.by створаны запіс аб адстаўцы рэктара Віцебскага дзяржуніверсітэта Аляксея Ягорава. Кожны грамадзянін можа паставіць свой подпіс ў патрымку звароту. На думку аўтара пэтыцыі, сябра ПБНФ і Руха “За Свабоду” Хрыстафора Жаляпава пасаду рэктара беларускай ВНУ ня можа займаць чалавек, са згоды якога сярод студэнтаў прапагандуюцца ідэі «русского мира». У пэтыцыі нагадваюцца падзеі сёлетняга Міжнароднага дня матчынай мовы, які адзначаўся 21 лютага. У праграме мерапрыемстваў ВДУ не было ніводнага слова па-беларуску. Затое ўсе імпрэзы, падрыхтаваныя катэдрай сусьветных моваў, праходзілі ў межах праекту «Твой мир — навек моя обитель», які рэалізуецца культурна-асьветніцкім таварыствам «Продвижение» пры падтрымцы фонду «Русский мир». Гэтай катэдрай кіруе Ірына Зайцава, якая пераехала ў Віцебск з Луганску, дзе была функцыянэркай Луганскага абласнога Расейскага цэнтру, узначальвала Ўкраінска-расейскі саюз, супрацоўнічала з «Русским блокам» і «Русским движением», неаднаразова называла сябе абаронцай «русского мира» і расейскай мовы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2019-03
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2019 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org