be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 5 (130) 2021

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Маці палітвязня Мікалая Чарняўскага, які адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі, расказала «Віцебскай Вясне», што яе лісты не даходзяць да сына. У лісце з калоніі ён паведаміў, што не атрымаў ад яе ніводнага. Напісаў таксама, што яго пазбавілі доўгатэрміновага спаткання. «Мікалай піша, што ў яго ўсё нармальна. Але як можа быць «нармальна», калі піша, што яго пазбавілі доўгатэрміновага спаткання?» – хвалююецца маці палітвязня Людміла. Непакоіць яе і тое, што сын наагул не атрымаў ад яе ніводнага ліста. У апошнім напісаў, што гэта адбываецца праз тое, што лісты проста «не прапускаюць». Пасля таго, як 27 сакавіка Мікалая Чарняўскага, этапавалі ў калонію, сямейнікі атрымалі ад яго ўсяго два лісты. Апошні пазначаны датай 12 красавіка. Пасля – ані званкоў, ані лістоў. Родныя хвалююцца. Перасталі атрымліваць адказы на свае лісты таксама сваякі і знаёмыя Чарняўскага. Маці тэлефанавала ў калонію. Там паведамілі толькі адно: Мікалая перавялі з каранціну ў пяты атрад. Людміла Чарняўская кажа, што цяпер кожны дзень для яе пачынаецца са спадзеву на доўгачаканы ліст ад сына. Паводле яе слоў, калі сына ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2, яна сустракалася з ім ці не кожны тыдзень. Праўда, пагаварыць асабліва не давалі. Спынялі на самых бяскрыўдных эпізодах. «Сын заўжды быў у масцы, я бачыла толькі ягоныя вочы. Аднойчы не вытрымала і сказала: «Сынок, пакажы твар, як ты там?».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-04
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2021 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org