- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лічылася, што ў гэты дзень “сорак саракоў птушак вясну нясуць”. Але яе трэба было запрасіць, таму праводзілі абрад гукання вясны. З захаваннем усіх элементаў святочнай дзеі падышлі да яго ў Заронаве. Арганізаваў жа захапляючае відовішча мясцовы музей. Па традыцыі ўдзельнікі свята і жыхары аграгарадка сабраліся на ўзвышшы на беразе цудоўнага возера. З печывам у выглядзе птушачак юныя краязнаўцы спявалі вяснянкі і клікалі: “Жавароначкі, прыляціце! Цёпла лецейка прынясіце!”