- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шэраг допісаў фотамастака Віктара Барысенкава на старонцы ў Фэйсбуку прысвечаныя разважанням пра адбыванне арышту ў Віцебскім ІЧУ, які часова месціцца на тэрыторыі СІЗА-2. 46 асобных, адмыслова пранумараваных пастоў – гэта не столькі апісанне быту або распарадаку дня ў ізалятары, колькі рэфлексіі аўтара пра тое, як ён апынуўся за кратамі, з якім стаўленнем да сябе сутыкнуўся і ці лічыць справядлівым пакаранне. «Іншым разам кажуць, што турма – гэта карная машына дзяржавы. Магчыма. Калі ўлічыць, што ў гэтай машыны няма ні руху, ні карыснай работы. Я ж лічу, што турма - гэта метафара дзяржавы. Як жа яны падобныя ў прыгнятанні правоў і свабод, у цкаванні талентаў і ў насаджэнні грамадска-прымусовай працы, якія ж яны блізкія ў сваім стаўленні да здароўя і культуры, наколькі яны аналагічныя ў гвалце і прыніжэнні слабога!» – гаворыцца ў перадапошнім, 45-м допісе віцебскага краязнаўцы Віктара Барысенкава. 13 жніўня мінулага году краязнаўцу і фотамастака Віктара Барысенкава асудзілі на 7 сутак. Прычынай стала фота часоў Другой сусветнай вайны. На здымку вызваленага Віцебска, які ён апублікаваў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», савецкія салдаты ў 1944 годзе разглядаюць трафейны нацысцкі сцяг са свастыкай. Барысенкава абвінавацілі ў прапагандзе нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 19.10 КаАП), хаця ў судзе ён тлумачыў, што гэта сапраўднае архіўнае фота, знятае нямецкім фатографам-камуністам, і яно знаходзіцца ў вольным доступе на дзясятках сайтаў.