- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 лютага сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» правялі сход, на якім заплянавалі дзейнасьць для далейшага ушанаваньня памяці ахвяраў сталінінізму. Мяркуюць стварыць сайт ініцыятывы, усталяваць новыя помнікі і мэмарыяльную дошкуна будынкувіцебскайтурмы,распрацавацьэкскурсійныя маршруты. Кіраўнік ініцыятывы «Хайсы — Віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў з азначыў, што дзякуючы намаганьням грамадзкасьці зробленая вялікая праца па стварэньні народнага мэмарыялу «Хайсы», які 3 лістапада 2019 году асьвяціў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На месцах расстрэлаў усталяваныя крыжы і помнікі, ушанаваная памяць канкрэтных асобаў, якія зь вялікай доляй верагоднасьці маглі быць забітыя менавіта ў гэтым «расстрэльным» лесе. Удалося высьветліць дакладныя прозьвішчы двух рэпрэсаваных грамадзянаў. Знойдзены сярод чалавечых парэшткаў грабеньчык з надпісам адкрыў імя Вольгі Данцыт, а ўспаміны мясцовага жыхара Зьмітра Ганчарова вярнуў зь нябыту імя старшыні калгасу Антона Рамашкі. Ян Дзяржаўцаў паведаміў, што апроч таго вядзецца і вялікая інфармацыйная праца. Пасьля фотавыставы, праведзенай у віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага, падобныя мерапрыемствы прайшлі ў Полацку, Глыбокім, Браславе, Мёрах. «Выставы праходзілі зь вялікім посьпехам. Людзі распавядалі пра сваіх родных, рэпрэсаваных за савецкім часам.