- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вёска Тапорына Віцебскага раёну — прыклад тыповага населенага пункту сучаснай Беларусі, дзе пасьля развалу сельгаспрадпрыемства эканамічнае жыцьцё цалкам спынілася, а працаздольнае насельніцтва зьехала ў пошуках заробку. Як цяпер выжываюць вяскоўцы, што засталіся, даведаўся наш карэспандэнт. Не зважаючы на тое, што саўгас «Заронава», да якога некалі належала Тапорына, быў квітнеючай гаспадаркай, а бычкоў з тапорынскай фэрмы вазілі на выставу ў Маскву, працэс развалу калгасна-саўгаснай сыстэмы не абмінуў і гэтую вёску. Як распавядаюць мясцовыя жыхары, пры дырэктару саўгасу Валеру Берманту ў Тапорына гадавалі цялят, была свая конефэрма, а навакольныя палі буялі засеяным збожжам. Працы хапала ўсім.