- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У горадзе на Дзьвіне не было тысячаў удзельнікаў, як, прыкладам, у гэты дзень у Гомелі ці раней у сталіцы. Але больш як 200 чалавек, не задаволеных сытуацыяй у краіне, што сабраліся разам на плошчы Перамогі, – такога тут не бывала ад часоў «маўклівых акцыяў» 2011 году. У цяперашняй імпрэзе (не) дармаедаў шмат што нагадвала тыя акцыі 2011-га, падчас якіх цягам некалькіх месяцаў людзі штосерады зьбіраліся на гэтай самай плошчы (як некаторыя сьцьвярджаюць, найвялікшай гарадзкой плошчы ў Эўропе), каб выказваць свой пратэст.