- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Высьветлілася, што склад камісіі зацьверджаны аблвыканкамам. А ўлады не прызнаюць вёску Хайсы месцам загубы ахвяраў сталінізму і пакуль не жадаюць нічога рабіць па ўшанаваньні памяці ахвяраў «віцебскіх Курапатаў». Прадстаўнікі ўладаў лічаць, што знойдзенае віцебскімі актывістамі не вядомае дагэтуль масавае пахаваньне адносіцца да часу Вялікай Айчыннай вайны. Таму, не дачакаўшыся канчатковых высноваў навукоўцаў або сканчэньня працы ў архівах, яны ўжо ўтварылі «аргкамітэт па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў».