- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта другая ініцыятыўная група ў нашым раёне, якая вядзе сваю дзейнасць пад сцягам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Па словах старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Вольгі Бізікавай, спачатку ўдзельнікі такіх аб’яднанняў вырашаюць агульныя праблемы, арганізоўваюць вольны час. У далейшым актывісты пачынаюць рухаць наперад інтарэсы свайго рэгіёна, рэалізуючы для гэтага сацыяльныя міні-праекты. Сваю дзейнасць яны вядуць у цесным супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.