- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
22 лютага ў арт-прасторы VZAP з раніцы да самага вечара віравала інтэлектуальнае жыцьцё. На фестываль Pradmova, які ладзіцца ад 2018 году, завіталі больш за 20 беларускіх інтэлектуалаў. Сярод іх Лявон Баршчэўскі, Марына Шода, Андрэй Хадановіч, Тацяна Арцімовіч, Андрэй Саўчанка, Ільля Сін, Павал Касьцюкевіч ды інш. партнэрстве зь Беларускім ПЭНцэнтрам. Арганізатары задумвалі імпрэзу як «прадмову» да сучаснай беларускай інтэлектуальнай кнігі – літаратуры non-fiction, інтэлектуальнай прозы, эсэістыкі, філасофскай і грамадзкай веды, навукова-папулярнай літаратуры, замежных перакладаў і г.д. Але Pradmova яшчэ і пляцоўка для камунікацыі аўтараў, выдаўцоў, рэдактараў, дызайнэраў, актораў, ілюстратараў з простымі чытачамі. Вядомы перакладчык Лявон Баршчэўскі паведаміў, што ў сэрыі “Паэты плянэты”, заснаванай у 2016 годзе, ужо выйшлі 70 кніг творцаў з усяго сьвету – ад найстарэйшай паэткі сьвету (23 ст. да н.э.) аккадзкай царыцы Энхедуанны да сучаснага ўкраінскага паэта Сяргея Жадана. Баршчэўскі нагадаў, што гімны Энхедуанны захаваліся толькі дзякуючы таму, што былі напісаныя на гліняных таблічках. Баршчэўскі прэзэнтаваў пераклад на беларускую найстарэйшага лірыка Эўропы Архілёха, старажытнагрэцкага паэта Анакрэона, магольскага паэтаімпэратара Бабура, швэда Гунара Экелёфа ды ангельца Байрана. Перакладчыца Марына Шода распавяла пра кнігі.