- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні свята Божага нараджэння біскуп Віцебскі Алег Буткевіч з удзячнасцю згадвае сямейную традыцыю адзначэння гэтай падзеі. У інтэрв'ю «Радыё Рацыя» кіраўнік дыяцэзіі паразважаў і аб тым, ці можа святар выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, ці ягоная задача выключна працаваць у храме. Упрыгожаная ялінка, сямейная вігілійная вячэра і магчымасць наведаць літургію ў касцёле, нягледзячы на верагодныя праблемы ў школе ці на працы, як тое бывала за савецкім часам, — гэтыя ўспаміны заўсёды саграваюць сэрца. І таму цяпер, калі многія наракаюць на цяжкія часы, на неспрыяльную сітуацыю ў грамадстве, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч раіць не паддавацца скрусе: — Нараканні на час — гэта прыкмета кожнай эпохі, бо няма ідэальнай пары ці ідэальнага часу. Але заўсёды ёсць нагода, каб знайсці штосьці добрае. Калі казаць пра святочную радасць, то гэта таксама пэўны высілак чалавека, каб заўважыць сутнасць таго, што цяпер перажываем, каб у сабе адкрыць прысутнасць не толькі цяжкасцяў і бедаў, але і таго дабра, якое прыносіць і дае чалавеку Бог. І для верніка заўсёднай крыніцай радасці з’яўляецца вера. Яна дае разуменне, што не толькі хлеб надзённы з’яўляецца мэтай жыцця, але і мэты духоўныя. 2020 год адзначыўся высокай грамадзянскай актыўнасцю пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў: Мы ведаем, што за грамадскія выступы шмат людзей пакаралі штрафамі, арыштамі і нават турэмнымі зняволеннямі. Сярод іх — пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах.