- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
13 сьнежня мінулага году кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітры Мядзьведзеў, выступаючы ў Берасьці, заявіў, што «Расея гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэньне адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай мытнай службы, суду, Падліковай палаты». То бок мелася на ўвазе стварэньне сумесных органаў улады. Бо адзіны цэнтральны банк, адзіная мытня, суд, служба кантролю за расходаваньнем дзяржаўных фінансаў — гэта агульныя органы ўлады, якія, у пэўным сэнсе, прадугледжваюць адзіную дзяржаву. А вось са словаў Сяргея Лаўрова вынікае, што «ані агульнай Канстытуцыі, ані агульнага парлямэнту, ні агульнага суду пакуль, напэўна, стварыць не ўяўляецца магчымым, і мы на гэтым зусім не настойваем».