- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцыя правядзення Калядаў на «Звон-Гары» існуе больш за пяць гадоў. Рыхтуюцца да іх загадзя. Дарослыя разам з дзятвой развучваюць тэматычныя песні, прыпеўкі, прычым многія з іх — аўтэнтычныя. Асобны рытуал — падбор адзення ўдзельнікам святочнага дзейства. У мінулым годзе ў малодшых хлопчыкаў і дзяўчынак быў дэбют, таму сёлета яны трымаліся больш упэўнена. На высокім узроўні правялі абрад маленькія «горцы». Колькасць самадзейных акцёраў — ад сямі да пятнаццаці. Кожнаму адведзена свая роля.