- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга мае назву «Віцебскія Курапаты» і змяшчае больш за 40 аповедаў жыхароў Віцебскага раёна і Віцебска. Яны або былі сведкамі страшных падзей у сваёй мясцовасці, або чулі пра гэта ад сваіх старэйшых сваякоў ці знаёмых. У зборніку ёсць некалькі тэматычных раздзелаў, кажа адзін з першых чытачоў, віцебскі актывіст Канстанцін Смолікаў: — Кніжка змяшчае раздзелы, якія тычацца розных геаграфічных месцаў, дзе адбываліся расстрэлы падчас сталінскага тэрору. Гэта вёскі Хайсы, Паляі, урочышча Цёплы лес. Неабыякавыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь там папрацавалі — зрабілі ўсё, каб гэтыя месцы выглядалі як мемарыяльныя, сваімі сіламі даглядаюць гэтыя месцы. Неабыякавыя людзі збіралі успаміны мясцовых жыхароў яшчэ з 1990-х гадоў. На жаль, частка рукапісных занатовак ужо страчаная, а вось частку магнітафонных запісаў, зробленых у вёсцы Паляі, удалося захаваць на старонках кнігі. Калі ў 2014-м годзе стала вядома пра масавыя пахаванні расстраляных людзей каля вёскі Хайсы, апытваць людзей скіраваўся туды Ян Дзяржаўцаў: — За некалькі год мы знайшлі каля 30-ці чалавек, якія ведалі пра расстрэлы.