be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 2 (107) 2020

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

23 студзеня ў Першамайскім судзе Віцебску судзьдзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў грамадзкіх актывістак Натальлю Сьпірыдонаву на 25 базавых велічыняў і Тацяну Севярынец – на 30 базавых. У судзе Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня прысудзіў Алене Янушкоўскай жыхарцы в. Суйкава 25 базавых велічыняў. Усіх трох зьвінавацілі паводле частцы 1, артыкулу 23.34 КаАП, праўда, за розныя адміністрацыйныя правіны. Натальля Сьпірыдонава ў суд не зьявілася. Разьбіральніцтва адбылося безь яе ўдзелу і ў хуткім рэжыме. Летась 26 сьнежня яна праз свой акаўнт у сацыяльнай сетцы Фэйсбук заклікала да ўдзелу ў пікеце, заплянаваным на 29 сьнежня. Як палічылі праваахоўнікі, сваім дзеяньнем яна парушыла “Закон аб парадку арганізацыі і правядзеньні масавых мерапрыемствау”. У якасьці доказу ў матэрыялах справы ўтрымліваецца рапарт участковага і скрыншот старонкі акаўнту Натальлі Сьпірыдонавай, на якой разьмешчаны тэкст з заклікам абараніць незалежнасьць краіны. Пасьля агучаньня матэрыялаў справы судзьдзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў Натальлю Сьпірыдонаву на 25 базавых велічыняў(675 рублёў). Як паведаміў судзьдзя Юрчанка, Тацяна Севярынец загадзя папярэдзіла, што на судовае паседжаньне не зьявіцца. Яна перадала заяву, у якой выказала недавер суду, які лічыць рэпрэсіўным органам. Падставаў для адводу судзьдзя ў заяве Севярынец ня ўбачыў і працягнуў вывучаць матэрыялы адміністрацыйнай справы безь яе ўдзелу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-01
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2020 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org