- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебскім раёне рэальныя заробкі змяншаліся найбольш у параўнанні з іншымі раёнамі вобласці. У Беларусі зніжэнне рэальных заробкаў назіраецца ўжо 8 месяцаў, і гэта тэндэнцыя для ўсёй краіны. Але на гэтым фоне ёсць рэгіёны, дзе заробкі падаюць хутчэй за ўсё, піша сайт Banki24.by. У Віцебскай вобласці налічаны заробак у кастрычніку больш за ўсё паменшыўся ў Віцебскім, Ушацкім, Лёзненскім і Докшыцкім раёнах. У Віцебскім раёне рэальны заробак упаў да кастрычніка-2021 года на 9,2%, ва Ушацкім — на 8,6%, у Лёзненскім — на 7,1%, у Докшыцкім — на 6,8%. Змяншэнне рэальных заробкаў у параўнанні з 2021 годам стартавала ў сакавіку. Так, рэальны заробак за сакавік упаў да супастаўнага месяца 2021-га на 0,7%, за красавік — на 4,5%, за май — на 5,7%, за чэрвень — на 4,2%, за ліпень — на 5,9%, за жнівень і верасень — на 4,0%, за кастрычнік — на 4,5%. З мая па кастрычнік сталіца Беларусі лідзіруе па тэмпах скарачэння рэальнай зарплаты да 2021 года (у параўнанні з абласцямі). За май рэальны заробак у Мінску ўпаў на 9,3%, за чэрвень — на 6,2%, за ліпень і жнівень — на 7,9%, за верасень — на 6,8%, за кастрычнік — на 7,1%.