- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нечым падобныя, яны розняцца між сабою, як дзень і ноч. І гэта розніца заключаецца ў ступені свабоды, якой валодаюць украінцы і якой не маюць беларусы. У кіеўскім Цэнтры сучаснага мастацтва “М-17” адкрылася выстава “Ўкраінскі патрыятычны плакат”, а ў менскім Палацы мастацтваў – выстава, прысвечаная 25-годдзю аб'яднання «Пагоня». Хто ня ведае шматразова паўторанага выслоўя: “ Калі гавораць гарматы, музы маўчаць”. Так, цяжка не пагадзіцца з тым, што ва ўмовах вайны мастацтва адыходзіць на другі план. Але ж разам з тым жывапіс і такі яго жанр, як плакат, набывае ў складанныя для народа часы асаблівае значэнне.