be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 17 (142) 2021

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Мясцовыя жыхары спяшаюцца на ФАП не столькі за лекамі, колькі за «уколам» добразычлівасці і ўвагі. Ранак сельскага ўрача пачынаецца з чаргі пацыентаў, якія прыходзяць у амбулаторыю, каб памераць ціск, атрымаць неабходную дозу таблетак, паставіць кропельніцу, а некаторыя, каб пагаварыць і атрымаць слушную параду. Малады фельчар Вераніка Піманава, якая не так даўно абслугоўвае насельніцтва на ФАПах у Пестуніцы і Заронава, упэўнена, што сакрэт яе прафесіі заключаецца ў добразычлівым падыходзе да кожнага чалавека, не зважаючы на ўзрост і сацыяльны статус. Стаць медыкам дзяўчына марыла з дзяцінства, таму пасля школы ні кроплі не сумняваючыся паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Хутка прабеглі студэнцкія гады, хацелася хутчэй акунуцца ў прафесію, дапамагаць людзям. З доўгачаканым дыпломам, у якім значылася пасада «Фельчар-акушэр, памочнік урача па амбулаторна-аліклінічнай дапамозе» Вераніка Піманава была накіравана на ФАП у Сушчова, там бліжэй пазнаёмілася з вяскоўцамі і сельскім каларытам. Пасля па патрэбе была пераведзена ў Пестуніцу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-12
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2021 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org