be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 17 (122) 2020

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

20 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка, вывучыўшы матэрыялы адміністрацыйных справаў сяброў-пенсіянераў Анатоля Мацьвеева і Аляксандра Нікіценкі, пастанавіў вярнуць матэрыялы ў РАУС для выпраўлення дапушчаных недахопаў. 11 кастрычніка сябры-дзядулі былі затрыманыя і абвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці (ч.1, арт. 23 34 КаАП). Анатолю Мацьвееву 69 гадоў, ягонаму сябру Аляксандру Нікіценку – 79. Падтрымаць у судзе прынцыповых і вельмі каларытных дзядуляў прыйшло каля паўсотні віцяблян. Дзяўчаты дарылі абвінавачаным пенсіянерам кветкі і выказвалі словы падтрымкі. Згодна з пратаколам, складзеным лейтэнантам Мікітам Лабацкім, Анатоль Мацьвееў 11 кастрычніка ўзяў удзел у несанкцыянаваным шэсці ад дому №15 на праспекце Перамогі да дому №18 на праспекце Будаўнікоў. Але ж, як пераконваў суд Мацьвееў, каля дому №15 калона не рухалася, а дому №18 наагул не існуе ў прыродзе. Мацьвееў налічыў у пратаколе 5 памылак. У нейкі момант судовага працэсу Анатоль Мацьвееў пакінуў судовую залу. Разам з ім выйшлі і некалькі слухачоў. «Калі ў пратаколе пазначаны дом, якога няма ў горадзе, як можна разглядаць справу?.. Кажуць, што мы ішлі цэлую гадзіну, але ж мы гадзіну ніяк не маглі хадзіць, бо Нікіценка кульгае і не можа так доўга рухацца. Калона туды наагул не заходзіла! Калі з нашага боку было парушэнне грамадскага парадку – дык складзіце пратакол на месцы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-10
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2020 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org