- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
4 сьнежня 2017 году на падставе пададзеных сьведчаньняў вырашана ганараваць Назара і Ганну Кузьміных, а таксама іх дзяцей Аксану і Фёдара, якія ў гады фашысцкай акупацыі рызыкавалі сваім жыцьцём дзеля выратаваньня перасьледаваных габрэяў, годнасьцю Праведнікаў сьвету. Падчас імпрэзы памяці, прысьвечанай 75-й гадавіне зьнішчэньня Менскага гета, двум беларусам былі ўручаныя мэдалі Праведнікаў народаў сьвету. Адзін зь іх — віцяблянін Вадзім Кузьмін. Ён атрымаў ганаровы мэдаль як унук і пляменьнік Праведнікаў сьвету — Назара, Ганны, Аксаны і Фёдара Кузьміных, якіх, на жаль, ужо няма сярод жывых...