- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццацігадовая махлярка з Віцебскага раёна падманула больш за 180 чалавек у Instagram. Сума ўрону складае больш за 12 тысяч рублёў. Следчыя мяркуюць, што ахвяр больш. Крымінальную справу аб махлярстве ў дачыненні да 20-гадовай жыхаркі Віцебскага раёна расследуе Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько. Дзяўчына зарэгістравала камерцыйны акаўнт у Instagram, дзе з 2021 года па студзень 2022 года размяшчала інфармацыю аб продажы дзіцячага і жаночага адзення, а таксама аксесуараў. У ліставанні дзяўчына паведамляла пакупнікамі, што працуе па поўнай перадаплаце на карту. Назва акаўнта з моманту рэгістрацыі мянялася 4 разы: "kids_boomshop", "family_boomshop", "world_of_babies_by" і "happiness_empire_by". Некаторыя пакупнікі, не дачакаўшыся пасылак з таварам, сталі звяртацца ў праваахоўныя органы. Цяпер следчыя ўстанавілі больш за 180 чалавек, якія пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў 20-гадовай дзяўчыны.