be
pdf

Дзвінскі ўзгорак 16 (141) 2021

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

Сельскi бібліятэкар больш за 20 гадоў збiрае матэрыял па гісторыі вёскі Сасноўка ў Віцебскім раёне. Бібліятэкар I катэгорыі Сасноўскай сельскай бібліятэкі Ніна Ларкова, колькі працуе тут — а гэта больш за два дзесяцігоддзі, столькі піша і гісторыю родных мясцін. Прызнаецца, што спачатку ў яе была проста звычайная цікаўнасць да таго, што распавядалі ёй дзеткі, якія прыходзілі за кніжкамі. Многія нагадвалі прыпавесці і легенды, напоўненыя шчырай цеплынёй да герояў гэтых гісторый — паноў Магучых і членаў сям’і, некаторыя байкі дайшлі да сённяшняга часу ўнукам і праўнукам ад іх бабуль і дзядуль. А калі Ніна Лявонаўна сур’ёзна зацікавілася родам Магучых, у ёй прачнуўся сапраўдны талент навукоўца, даследчага, краязнаўцы. Пошукі звестак аб генеалагічным дрэве вядомага ў гісторыі Беларусі роду, радзімай якога аказалася вёска Гародня, тэрыторыя сённяшняй Сасноўкі, работа ў архівах, пошук патомкаў праз перапіску і з дапамогай сучасных электронных сродкаў, прывялі бібліятэкара Сасноўскай сельскай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры «Віцебская раённая цэнтральная бібліятэчная сістэма» да ўсведамлення непарыўнай сувязі з мінулым, ролі асобы ў гісторыі роднага мястэчка. З’явіліся матэрыялы, якія знайшлі і даслалі ў Сасноўку памочнікі Ніны Ларковай з Расіі, Польшчы — патомкі роду Магучых, Шавярноўскіх, карані якіх ёсць нават у Бразіліі, Аўстраліі. Так з’явіўся рабочы сшытак пад назвай «Штрышкі да партрэта Гародні. Гісторыя вёскі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2021-12
  • Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
  • Copyright: © 2021 by Дзвінскі ўзгорак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org