- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
14 кастрычніка ў Першамайскім судзе Віцебску судзьдзя Міхаіл Юрчанка разгледзеў дзьве адміністрацыйныя справы ў адносінах да журналіста “Белсату” Зьміцера Казакевіча і адну ў адносінах да апэратара “Белсату” Вячаслава Лазарава. Да суду журналісты тры содні правялі ў СІЗА. Суд праходзіў у анляйн-рэжыме праз Skype. 11 кастрычніка незалежныя журналісты амаль адначасова былі затрыманыя на перакрыжаваньні прасьпектаў Будаўнікоў і Перамогі ў раёне лядовага палацу. Паводле пратаколу Казакевіча абвінавацілі ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а Лазарава – у пікетаваньні. Сваёй віны ані Лазараў, ані Казакевіч не прызналі. Маўляў, намерваліся выконваць свае прафэсійныя абавязкі, але былі затрыманыя яшчэ да пачатку іх выкананьня. У судзе ў якасьці сьведкаў былі апытаныя два супрацоўнікі Першамайскага РАЎС прапаршчыкі Цітоў і Нікіфараў. У затрыманьні журналістаў яны ня ўдзельнічалі, а рапарты склалі са словаў тых, хто затрымліваў. Сказаць нешта пасутнасьці ніхто зь іх ня здолеў. Адвакат Дзяніс Ястраб прадставіў суду запіс з асабістага тэлефону дзяўчыны, якая ў момант затрыманьня журналістаў знаходзілася на аўтобусным прыпынку і зафіксавала акалічнасьці арышту. Яе таксама апыталі ў судзе. Яна пацьвердзіла праўдзівасьць свайго запісу і паведаміла, што Вячаслава Лазарава затрымалі наўпрост на астраўку бясьпекі. Адвакат заклікаў суд спыніць справу паводле ч.1, арт.23.34 КаАП за адсутнасьцю ў дзеяньнях сваіх падабаронных складу правапарушэньня.