- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сумнік канадзкі хутка пашырае свой арэал у ваколіцах Віцебску. Сумнік канадзкі — інвазійная расьліна, якая зьявілася ў Беларусі на пачатку 20-га стагодзьдзя як дэкаратыўная ды лекавая, зь цягам часу перакрыжавалася зь мясцовымі відамі і ўтварыла агрэсіўныя і адаптаваныя да мясцовых умоваў гібрыды. Дарослы куст сумніку канадзкага ў сваіх суквецьцях утрымлівае больш за 100 000 штук насеньня, усходжасьць якога складае ад 70 да 100 адсоткаў. Дзякуючы сваім марф-фізыялягічным асаблівасьцям насеньне можа распаўсюджвацца на вялікія адлегласьці і прарастаць у неспрыяльных умовах, выцясьняючы ўсе расьліны, уласьцівыя дадзенай мясцовасьці.