- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы думаеце я маю на ўвазе выбары? Не, дарагія мае суайчыннікі: найгалоўнейшай падзеяй мінулага тыдня сталася Нобелеўская прэмія беларускай пісьменніцы Святланы Алексеевіч. У нашым сённяшнім стане выбары – гэта і не падзея нават. Гэта найхутчэй своеасаблівы напаўметафізічны рытуал неўратычнага грамадзтва. Чаму неўратычнага? Таму, што грамадзтва за дваццаць гадоў так і не ўсвядоміла сваёй ролі ў структуры дзяржавы.