- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віцебскія экаактывісты заклікаюць улады прадухіліць пранікненне прадуктаў жывёламагільніка ў пітныя воды ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна. Так можа здарыцца пры будаўніцтве завода па вытворчасці вакцын. Праз збор подпісаў яны патрабуюць правесці паўнавартасную экалагічную экспертызу забруджвання вод пры вытворчасці прац па землеўпарадкаванні. Пры гэтым абаронцы навакольнага асяроддзя лічаць, што і адмова ад выкарыстання існуючага жывёламагільніка - недастатковая мера. Жывёламагільнік эксплуатаваўся на працягу доўгага часу, і вытворчасць работ побач з ім уяўляе сапраўдную пагрозу забруджванню пітных вод і тэхналагічных вод для вытворчасці вакцыны. У петыцыі актывісты абапіраюцца на справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Будаўніцтва завода па вытворчасці вакцыны з рэканструкцыяй наяўнай вытворчасці ў в. Доўжа, Віцебская вобласць (другая чарга будаўніцтва)» У раздзеле «Мерапрыемствы па прадухіленні, мінімізацыі і (або) кампенсацыі ўздзеяння» прадугледжаны ў мператыўнай форме адмова ад выкарыстання жывёламагільніка, бо тэрыторыя прадпрыемства размешчана ў водаахоўнай зоне возера Сосна, водаахоўнай зоне ракі Доўжанка ў межах трэцяга пояса артэзіянскіх свідравін, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для забеспячэння пітнога водазабеспячэння насельніцтва.